Габрэйская грамада Мінска ўшанавала памяць Перэса на яго радзіме

Габрэйская грамада Мінска ўшанавала памяць Перэса на яго радзіме

У вёску Вішнева прыехала каля дзясятка прадстаўнікоў габрэйскай грамады Мінска, каб ушанаваць памяць ураджэнца гэтых мясцінаў Шымона Перэса. У каментары Еўрарадыё прадстаўнікі дэлегацыі паведамілі, што яны прыехалі наведаць родныя мясціны Перэса, папіць вады з калодзежа, які памятае славутага земляка.

Таксама яны правялі малітву на месцы ўшанавання памяці габрэяў, забітых у часы Другой сусветнай вайны. Шымон Перэс даў 5000 долараў на ўсталяванне помніка на месцы трагедыі.

Пра смерць дзявятага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса стала вядома сёння, 28 верасня. Яму было 93 гады. Пасаду прэзідэнта краіны Перэс займаў з 2007 па 2014 гады.

Нарадзіўся ён 2 жніўня 1923 года ў беларускім Вішневе на Валожыншчыне. Эміграваў у Палесціну ён у 1934 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі