Фядута: сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам — Зянковіч

Фядута: сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам — Зянковіч

На трэці дзень суда па "справе змоўшчыкаў" літаратузнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута паўтарыў, што прызнае сябе віноўным толькі часткова.

Ён не прызнаў сваю віну "перш за ўсё па абцяжваючых абставінах — што злачынства было здзейснена з нізінных памкненняў", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Ён паведаміў, што не было ніякага размеркавання роляў і функцыяў сярод змоўшчыкаў, а таксама не было ніякіх калегіяльных рашэнняў, бо ніякіх галасаванняў не вялося.

Фядута заявіў, што ў гэтую гісторыю яго уцягнуў доктар Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве ў ЗША: "Лічу што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч". 

Пры гэтым Юрася Зянковіча Фядута назваў "амбіцыйным і валявым, не занадта разумным чалавекам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі