Футбольны матч Беларусь — Турцыя пакажуць у жывым эфіры

Нагадаем, таварыскі матч пройдзе 19 лістапада ў Мерсіне, пачатак а 21-й гадзіны паводле беларускага часу.

 

У рэйтынгу ФІФА Турцыя займае 40-е месца, а Беларусь — 83-е.

15 лістапада ў турэцкім Белеку зборная Беларусі згуляла з камандай Албаніі ўнічыю 0:0.

 

На здымку: Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. Фота — Прессбол