Футбольная зборная Беларусі прыляцела ў Осла, але без Корзуна і Бардачова

Футбольная зборная Беларусі прыляцела ў Осла, але без Корзуна і Бардачова

Футбольная зборная Беларусі 30 жніўня прыляцела ў Осла, але без Мікіты Корзуна і Максіма Бардачова — абодва засталіся ў Мінску. Як інфармуе "Прессбол", Корзун разам з маладзёжнай зборнай рыхтуецца да рашаючага паядынку адбору супраць зборнай Нідэрландаў, а пра прычыну, па якой не паляцеў у Нарвегію Бардачоў, нічога невядома. Адзначаецца, што абодва футбаліста будуць рыхтавацца да матчу адбору чэмпіянату свету-2018 з французамі, які пройдзе 6 верасня на "Барысаў-Арэне".

31 жніўня каманда Аляксандра Хацкевіча правядзе таварыскі матч са зборнай Нарвегіі. Пачатак у 20.30 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У Осла прамым авіярэйсам з Грэцыі прыляцеў брамнік Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны) і далучыўся да беларускай зборнай. Акрамя яго да заўтрашняга матчу рыхтуюцца наступныя гульцы:

Брамнікі: Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія);

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна), Раман Бягуноў ("Дынама-Мінск");

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспар", Турцыя), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас (абодва — БАТЭ, Барысаў), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія), Сяргей Крывец ("Вісла", Плоцк, Польшча), Іван Маеўскі ("Анжы", Махачкала, Расія), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія);

Нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Міхаіл Гардзяйчук, Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў).

Футбольная зборная Беларусі прыляцела ў Осла, але без Корзуна і Бардачова
Аляксандр Хацкевіч. Фота: abff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі