Футбольная зборная Беларусі палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу FIFA

Футбольная зборная Беларусі палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу FIFA

Футбольная зборная Беларусі палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу FIFA. Каманда Аляксандра Хацкевіча з 514 ачкамі займае 67-е месца. Па выніках апошняга месяца яна паднялася на адзін радок (пры гэтым колькасць ачкоў не змянілася).

Футбольная зборная Беларусі палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу FIFA

Лідарам рэйтынгу застаецца зборная Бельгіі, у якой 1494 ачкі. Далей — Аргентына (1455), Іспанія (1370), Нямеччына (1347), Чылі (1293), Бразілія (1251), Партугалія (1219), Калумбія (1211), Англія (1106), Аўстрыя (1091 ачко).

25 сакавіка беларуская футбольная зборная ў Ерэване згуляе таварыскі матч з камандай Арменіі, а 29 сакавіка беларусы ў Падгорыцы сустрэнуцца са зборнай Чарнагорыі.

Нагадаем, восенню зборная Беларусі стартуе ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2018 года. 6 верасня на "Барысаў-Арэне" беларусы будуць прымаць французаў. Сярод сапернікаў нашай каманды таксама Нідэрланды, Швецыя, Балгарыя, Люксембург. Каляндар гульняў глядзіце тут.

Футбольная зборная Беларусі палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу FIFA
Фота: abff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі