Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на 13 пазіцый

Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на 13 пазіцый

Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на 13 пазіцый. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў чацвер, 7 красавіка. Каманда Аляксандра Хацкевіча цяпер займае 77-е месца, на яе рахунку 465 ачкоў. За апошні месяц зборная Беларусі правяла два таварыскія матчы, у гасцях з камандамі Арменіі (25 сакавіка) і Чарнагорыі (29 сакавіка). У абодвух матчах былі зафіксаваныя нічыі — 0:0.

Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на 13 пазіцый

Лідыруе ў рэйтынгу зборная Аргентыны з 1532 ачкамі. Былы лідар — зборная Бельгіі — цяпер толькі на 2-м месцы (1352 ачкі). На трэцім месцы — каманда Чылі (1348), на чацвёртым — Калумбія (1337), на пятым — Нямеччына (1309).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі