Вы тут

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць у Бухарэсце з Румыніяй

Зборная Беларусі ўзору восені 2020-га / Reuters

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі згуляюць у Бухарэсце з Румыніяй. Гэта будзе таварыскі матч, ён прызначаны на 11 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі футбола. Падкрэсліваецца, што спарынг стане праверкай сіл перад апошнімі матчамі групавога раўнда Лігі нацый.

15 лістапада беларуская зборная згуляе дома з Літвой, а 18-га — у гасцях з Албаніяй. У нашай групе лідыруе Беларусь — 7 ачкоў, Літва і Албанія — па 5, Казахстан — 4 ачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.