Футбалісты зборнай Беларусі ў Будапешце згулялі ўнічыю з Румыніяй

Беларусь — Румынія

Беларусь — Румынія / abff.by

Футбалісты зборнай Беларусі ў Будапешце згулялі ўнічыю з Румыніяй — 0:0. Гэта быў матч адбору чэмпіянату Еўропы 2024 года. Раней у Бухарэсце беларусы прайгралі — 1:2.

У іншым матчы групы Андора прайграла Косава — 0:3. Матч зборных Ізраіля і Швейцарыі перанесены. Лідыруе Швейцарыя — 14 ачкоў (пасля 6 матчаў), у Румыніі 13 ачкоў (7), Ізраіль набраў 11 (6), Косава — 7 (7), Беларусь — 5 (7), Андора — 2 (7).

15 кастрычніка зборная Беларусі згуляе ў гасцях са Швейцарыяй.

Футбалісты зборнай Беларусі ў Будапешце згулялі ўнічыю з Румыніяй
Футбалісты зборнай Беларусі ў Будапешце згулялі ўнічыю з Румыніяй
abff.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі