Футбаліст "Барселоны" з'еў кінуты ў яго банан (відэа)

На 75-й хвіліне сустрэчы абаронца іспанскай каманды Даніэл Алвес збіраўся падаваць вуглавы. Аднак у гэты час побач з ім зваліўся банан, які бразілец падняў, ачысціў і з'еў. Матч з-за інцыдэнту не спыняўся.



Пасля гульні абаронца назваў чалавека, які кінуў у яго банан, адсталым, адзначае lenta.ru.



Дарэчы, гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць "Барселоны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі