Французскія медыкі "пабудзілі" чалавека, які 15 гадоў ляжаў у коме

Французскія медыкі "пабудзілі" чалавека, які 15 гадоў ляжаў  у коме

Французскія медыкі з Інстытута кагнітыўных навук у Ліёне здолелі вярнуць да жыцця чалавека, які 15 гадоў прабыў у коме, піша БЕЛТА са спасылкай на Current Biology.

У 20-гадовым узросце малады чалавек трапіў у ДТЗ, дзе атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Яна і стала прычынай каматознага стану. "Абудзіць" пацыента дактары здолелі дзякуючы электрычнай стымуляцыі блукаючага нерва. 

Пасля абуджэння 35-гадовы пацыент ужо дэманструе рэакцыю на словы і дзеянні навакольных людзей. Таксама ён можа рабіць самыя простыя рухі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі