Фотафакт: Віктар Лукашэнка і Рамзан Кадыраў

Фотафакт: Віктар Лукашэнка і Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў працягвае выкладваць на сваёй старонцы ў Instagram фотаздымкі, зробленыя падчас візіту ў Беларусь. На гэты раз ён змясціў фота з сустрэчы з Віктарам Лукашэнкам, памочнікам кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы. “Абмеркавалі магчымыя механізмы ўзаемадзеяння ў шэрагу напрамкаў і знайшлі поўнае ўзаемаразуменне”, — інфармуе ў каментарыі да фота Кадыраў. Паводле яго слоў, Віктар Аляксандравіч Лукашэнка — яго сапраўдны сябар, з ім у яго склаліся “шчырыя брацкія адносіны”. “Я яго цаніў і цаню! — піша Рамзан Кадыраў. — Дзверы Чачні і майго дома заўсёды адчынены для Віктара Аляксандравіча!”.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Мінску Кадыраў сустрэўся ў Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, наведаў МАЗ, дзе праехаў на аўтобусе і спартыўным грузавіку. Таксама ён меў сустрэчу з каўказскай дыяспарай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі