Фотафакт: у Брэсце прадаюць сувеніры да "Дажынак-2010"

Сімволіку рэспубліканскага фестывалю-кірмашу, які ў 2010-м годзе праходзіў у Лідзе, можна пабачыць на піўных куфлях.



Як прызнаўся прадавец, гэта — "лішкі" са складоў, таму і такія "старыя" кошты за іх. Аказваецца, што 18.300 рублёў на цэніку — кошт за камплект з 2 куфляў! Адзін сувенірны куфаль, атрымліваецца, каштуе амаль у 5 разоў танней за звычайны, які не мае аніякіх надпісаў і малюнкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі