Фотафакт: Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі сфатаграфаваліся з Баракам Абамам

Фотафакт: Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі сфатаграфаваліся з Баракам Абамам

Аляксандр Лукашэнка падчас знаходжання ў Нью-Ёрку на саміце ААН пабываў на прыёме ў амерыканскага прэзідэнта. На здымку, які з'явіўся на сайце кіраўніка Беларусі, можна пабачыць Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў, Барака Абаму і яго жонку Мішэль.

Дарэчы, з сям'ёй Абамаў фатаграфаваліся і іншыя кіраўнікі дзяржаваў, якія прыбылі на Генеральную Асамблею ААН. Так, у інтэрнэце ёсць фотаздымкі першай сям'і ЗША з сям'ёй прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса, прэзідэнтам Рэспублікі Косава Атыфетэ Ях'ягай, сям'ёй прэзідэнта Румыніі Клаўса Ёханіса.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі