Вы тут

Фотафакт: Абед у дэпутацкай сталоўцы за 6 рублёў 28 капеек

Вось такі абед замовіў карэспандэнт Еўрарадыё ў сталоўцы Дома ўрада. Паабедаць як дэпутат можна за 6 рублёў 28 капеек.

Абед складаецца з фасолевага супу з грыбамі і смятанай (1 рубель 53 капейкі), філе куранят, запечанага з беконам (3 рублі 51 капейка), бульбянога пюрэ (59 капеек), таматнага соку (57 капеек), хлеба (8 капеек).

Дарэчы, фасолевы суп з грыбамі і смятанай нашаму журналісту не спадабаўся: ён не знайшоў у ім грыбоў.

А за колькі абедаеце вы? Дасылайце фота сваіх абедаў па адрасе info@euroradio.fm з пазнакай "абедаю як дэпутат". Чалавеку, які дашле самы танны (таксама першае, другое і кампот), мы падорым абед у рэстаране.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі