ФК "Дынама-Брэст" звярнуўся да Румаса ў справе Савіцкага і $265 тысяч

ФК "Дынама-Брэст" звярнуўся да Румаса ў справе Савіцкага і $265 тысяч

Футбольны клуб "Дынама-Брэст" па-ранейшаму не збіраецца плаціць гродзенскаму "Нёману" 265 тысяч долараў за падрыхтоўку Паўла Савіцкага. Нават нягледзячы на забарону рэгістраваць футбалістаў. Клуб накіраваў "аргументаваны зварот" старшыні Беларускай федэрацыі футбола, прэм'ер-міністру Сяргею Румасу. У ім выкладзеныя аргументы дынамаўцаў, якія не выключаюць, што калі праблему не ўдасца ўрэгуляваць, яны могуць звярнуцца ў суд.

На сайце ФК "Дынама-Брэст" змешчаны зварот "адносна кантракту Паўла Савіцкага". Футбаліст перайшоў у каманду ў канцы 2017 года пасля заканчэння кантракту з гродзенскім "Нёманам", у якасці свабоднага агента. Пазней "Нёман" запатрабаваў за “падрыхтоўку і навучанне” Савіцкага 600 тысяч долараў і спасылаўўся на адзін з пунктаў рэгламента Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. Пасля шматлікіх разглядаў справы сума знізілася на 335 тысяч долараў. Аднак "Дынама" плаціць не хоча. З-за гэтага ў студзені 2019-га федэрацыя футбола забараніла клубу рэгістраваць новых футбалістаў. Летась Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмовіўся прымаць апеляцыю брэсцкага клуба да разгляду.

Паўлу Савіцкаму 24 гады, ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. За сваю клубную кар'еру выступаў толькі за "Нёман" (з перапынкам на час арэнды ў польскай "Ягелоніі"). Савіцкі — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі 2018 года, у якім забіў 15 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі