“Нёман” запатрабаваў у брэсцкага “Дынама” $600 тысяч за Савіцкага

“Нёман” запатрабаваў у брэсцкага “Дынама” $600 тысяч за Савіцкага

“Нёман” запатрабаваў у брэсцкага “Дынама” 600 тысяч долараў за “падрыхтоўку і навучанне” Паўла Савіцкага. У снежні мінулага года 23-гадовы футбаліст адмовіўся падпісваць новы кантракт з гродзенскім клубам і заключыў трохгадовы кантракт з дынамаўцамі.

Як інфармуе сайт football.by, прэс-аташэ ФК “Дынама-Брэст” Вольга Хіжанкова пацвердзіла, што з “Нёмана” сапраўды прыйшоў ліст з патрабаваннем кампенсацыі. “Цяпер з ім працуюць юрысты, — кажа Хіжанкова. — Пасля таго, як юрысты вынясуць свой вердыкт, можна будзе гаварыць пра нашы далейшыя дзеянні”.

Вядома, што ФК “Нёман” спасылаецца на адзін з пунктаў рэгламента Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, які, нібыта, дае права на такую кампенсацыю. Там дакладна адзначана сітуацыя, якая адбылася з пераходам Савіцкага. Магчыма, брэсцкае “Дынама” зможа толькі зменшыць суму кампенсацыі.

Павел Савіцкі выступаў за гродзенскі “Нёман” усю сваю кар’еру (з перапынкам у 2015 годзе, калі быў у арэндзе ў польскай “Ягелоніі”). Ён — паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі. У мінулым сезоне ён забіў прыгожы гол у браму зборнай Балгарыі. У чэмпіянаце краіны 2017 года Савіцкі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў, на яго рахунку 15 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі