ФК “Дняпро” страціў месца ў вышэйшай лізе (відэа)

Гульня скончылася нічыёй — 1:1. Аднак для магілеўчанаў гэты вынік быў нездавальняючым, бо першы сутыкавы матч яны прайгралі на полі суперніка, саступіўшы яму — 0:2.

Такім чынам, “Дняпро” ў наступным сезоне пакідае вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. Замест яго там будзе выступаць “Віцебск”. Таксама ў элітны дывізіён пераходзяць “Граніт” і “Славія”.

“Віцебск” гуляў у вышэйшай лізе ў 1992-2002, 2004, 2006-2011 гадах. “Славія” выступала ў “эліце” ў 1995-2005 гадах, а таксама ў 2012-2013 гадах. “Граніт” быў у вышэйшай лізе толькі ў 2008-2009 гадах.

Налета ў вышэйшай лізе будуць выступаць 14, а не 12 клубаў, як было раней, таму наўпроставага вылету ў лігу ніжэйшага рангу не было. Пры гэтым дзве каманды, якія занялі першае і другое месца ў першай лізе, прайшлі ў “эліту” аўтаматам, а за права выступаць у найлепшым дывізіёне змагалася ў сутыкавых матчах каманда, якая заняла трэцяе месца.

Спіс “эліты”ў 2015 годзе будзе выглядаць наступным чынам: БАТЭ, "Дынама” (Мінск), “Шахцёр”, “Тарпеда-БелАЗ”, “Нафтан”’, “Гомель”, “Мінск”, “Нёман”, “Слуцк”, “Белшына”, “Дынама” (Брэст), “Граніт”, “Славія”, “Віцебск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі