ФК БАТЭ прадказальна выйграў у "Іслачы" — 2:0

ФК БАТЭ прадказальна выйграў у "Іслачы" — 2:0

18 верасня адбыўся апошні матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. ФК БАТЭ на выездзе сустракаўся з "Іслаччу" і прадказальна перамог з лікам 2:0. 

Дубль аформіў форвард барысаўскай каманды Мікалай Сігневіч — на 44-й і 60-й хвілінах. 

Тройка лідараў чэмпіянату застаецца нязменнай. На цяперашні час становішча камандаў у турнірнай табліцы выглядае так: "Дынама" Мн — 52 ачкі (22 матчы; розніца мячоў 33-11), "Шахцёр" — 50 (22; 35-13), БАТЭ — 48 (22; 38-11), "Слуцк" — 37 (22; 23-17), "Нёман" — 36 (22; 30-22), "Тарпеда-БелАЗ" — 35 (22; 31-18), "Віцебск" — 35 (22; 26-23), "Дынама" Бр — 31 (22; 32-23), "Гарадзея" — 28 (22; 24-25), "Гомель" — 24 (22; 18-20), "Дняпро" — 20 (21; 19-34 ), "Крумкачы" — 20 (22; 20-33), "Мінск" — 18 (22; 13-29), "Славія" — 16 (22; 18-36), "Нафтан" — 8 (22; 11- 37), "Іслач" — 8 (21; 14-33).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі