ФК БАТЭ не гуляе на "Барысаў-Арэне", бо дорага
![Стадыён "Барысаў-Арэна" / ptm.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/barysau-arena-1506.jpg.webp?itok=AT0RVtQl)
Стадыён "Барысаў-Арэна" / ptm.by
Сёлета футбольны клуб БАТЭ яшчэ ні разу не гуляў на "Барысаў-Арэне", заўважыла Tribuna.com.
Хатнія паядынкі каманда праводзіць на гарадскім стадыёне ў Барысаве.
Гэта звязана з тым, што арэнда барысаўскага стадыёна абыходзіцца больш танна. За арэнду гарадскога стадыёна на адзін матч даводзіцца плаціць каля трох тысяч рублёў, а за "Барысаў-Арэну" — 8500.
Апошні матч на "Барысаў-Арэне" прайшоў 6 лістапада 2022 года. Тады БАТЭ выйграла ў "Мінска" з лікам 3:2. З таго часу стадыён стаіць зачынены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.