ФК БАТЭ аб'явіў пра адстаўку галоўнага трэнера

Кірыл Альшэўскі

Кірыл Альшэўскі / fcbate.by

ФК БАТЭ аб'явіў пра адстаўку галоўнага трэнера Кірыла Альшэўскага. Ён працаваў з камандай з восені 2022 года. Разам з Альшэўскім сыходзіць і шэраг яго асістэнтаў, галоўны трэнер дубля (яшчэ 5 чалавек).

Мінулы сезон быў няўдалы для барысаўчан: і ў адборы еўракубкаў, і ў чэмпіянаце краіны, дзе не ўдалося ўзяць медалі (толькі 5-е месца).

Чакаецца, што ў бліжэйшы час БАТЭ аб'явіць, хто ж будзе рыхтаваць каманду да новага сезону. Сярод кандыдатаў у СМІ называўся былы галоўны трэнер каманды Ігар Крывушэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі