Галоўным трэнерам БАТЭ стане Ігар Крывушэнка — "Трыбуна"

Ігар Крывушэнка

Ігар Крывушэнка / ria.ru

Галоўным трэнерам ФК БАТЭ стане Ігар Крывушэнка. Ён будзе больш выконваць функцыі менеджара, а адказным за трэніровачны працэс прызначаць Уладзіміра Нявінскага, які восенню вярнуўся ў клуб і ўвайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага (цяперашняга галоўнага трэнера), піша "Трыбуна" са спасылкай на свае крыніцы. Напярэдадні пра прызначэнне Крывушэнкі напісаў спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч.

Ігару Крывушэнку 59 гадоў. Ён ужо працаваў з камандай ў 2005-2007 гадах, быў папярэднікам Віктара Ганчарэнкі, які і прывёў БАТЭ да яго зорнага часу. Крывушэнка быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі (2017-2019), працаваў з мінскім "Дынама" (2007-2008), "Тарпеда-БелАЗ" (2012-2017), брэсцкім "Дынама" (2022-2023), у Расіі, Узбекістане, Інданэзіі. З брэсцкага "Дынама" Ігара Крывушэнку звольнілі ўжо ў красавіку. Двойчы за 2022 год былі чуткі, што ён будзе працаваць з БАТЭ, але яны тады не пацвердзіліся.

Сёлетні сезон для БАТЭ быў няўдалы, каманда засталася без медалёў чэмпіянату краіны. З'явіліся чуткі, што можа змяніцца яе ўласнік.

У чацвер стала вядома, што з БАТЭ сышлі гульцы Андрэй Кудравец, Валерый Бачароў і Дзмітрый Анцілеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі