"Фіярэнціна" разграміла мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы (відэа)

На "Барысаў-Арэне" мінчукі саступілі італьянцам з лікам 0:3 (Аквілані, 33, Ілічыч, 61, Бернардэскі, 69). На жаль, брамнік Ігнатовіч (у Гутара траўма) і абаронцы "Дынама" дапускалі памылкі, якімі скарысталася "Фіярэнціна". А вось свае некалькі выдатных момантаў дынамаўцы не змаглі рэалізаваць.

23 кастрычніка мінскае "Дынама" прыме на "Барысаў-Арэне" французскі "Генгам", які сёння выйграў у ПАОК (Грэцыя) — 2:0. Менавіта грэкі пакрыўдзілі дынамаўцаў у першым туры — 6:1.

У групе "К" лідыруе "Фіярэнціна" — 6 ачкоў, у "Генгама" і ПАОК — па 3, у мінскага "Дынама" ачкоў няма.

Расклад матчаў мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі