Вы тут

Хлопец, на якога завялі справу за рэпост кліпа "Pussy", сабраў $1000 на адваката

Гродзенская вясна

25-гадовы жыхар Гродна Андрэй Галавенка, на якога завялі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein на старонцы "ВКонтакте", сабраў удвая болей грошай на адваката, чым яму было трэба. Хлопец прызнаўся, што трапіў “у бязглуздую сітуацыю” і не мае грошай, каб аплаціць адваката, і папрасіў беларусаў дапамагчы яму.

12 красавіка ён пачаў збіраць сродкі на новай краудфандынгавай пляцоўцы MolaMola і прасіў 1150 рублёў, а ўжо сёння, 14 красавіка, сума дасягнула амаль 2200 рублёў. Дапамагчы Андрэю Галавешку пагадзіліся 163 чалавекі.

Рэпост кліпа Rammstein Андрэй зрабіў ажно 4,5 гады таму, але праваахоўнікі расцанілі гэта як распаўсюд парнаграфіі. Менавіта так яны ацанілі кліп Pussy. Цяпер маладому чалавеку пагражае да 4 гадоў зняволення.