Фэйкавы канал Віктара Бабарыкі ў тэлеграме змяніў назву і тэматыку

Фэйкавы канал Віктара Бабарыкі ў тэлеграме змяніў назву і тэматыку

Фэйкавы канал Віктара Бабарыкі @babarykaofficial у тэлеграме змяніў назву, лагатып і тэматыку. Цяпер ён называецца "Гэта Беларусь, дзетка".

На той момант у канале было амаль 14,8 тысячы чытачоў. Але пасля таго, як замест навінаў пра затрыманага ўдзельніка прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыку стужка пачала запаўняцца крымінальнай хронікай, пачаліся адпіскі. На раніцу 23 ліпеня аўдыторыя канала складае каля 14,4 тысячы чалавек.

У статыстычным сервісе tgstat па запыце @detka_by дагэтуль падгружаецца папярэдняе лога канала з Віктарам Бабарыкам.

Гэта нярэдкая з'ява ў тэлеграме — канал раскручваецца на нейкай хайпавай тэме, а пасля прадаецца разам з усімі падпісчыкамі. Новы ўласнік, як правіла, пачынае "адбіваць" патрачаныя на канал грошы рэкламай.

Адрас @babarykaofficial імгненна захапілі — цяпер там публікуюцца рэпосты з канала ZLOY. А афіцыйны тг-канал Віктара Бабарыкі, па-ранейшаму называецца @viktarbabarykaofficial і публікуе навіны штаба, які аб'яднаўся са штабамі Валерыя Цапкалы і кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Там 47,2 тысячы чытачоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі