Вы тут

“Фестываль абуджаных”: чым ён цікавы і як на яго патрапіць?

Афіша "Фестывалю абуджаных"

Беларуская музыка, як, у прынцыпе, і ўся беларуская культура, ізноў апынулася ў сітуацыі татальнай забароны. Як і колькі гадоў таму, у беларускіх музыкаў сёння няма іншых пляцовак для выступаў, апроч замежных. І хоць некалі адзін з самых папулярных фестываляў беларускай музыкі “Басовішча” ўжо некалькі гадоў як не праходзіць, традыцыя будзе працягнутая — на былой пляцоўцы “Басовішча” 6–7 жніўня пройдзе “Фестываль абуджаных”.

Як нарадзілася ідэя фестывалю і ў каго? Ці можна працягнуць традыцыю “Басовішча” і ў якім выглядзе? Што будзе на фестывалі і як на яго патрапіць? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым са старшынёй фонду “Тутака” на Падляшшы, арганізатарам “Фестывалю абуджаных” Паўлам Станкевічам.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.