Фактчэкінг: ці існуе "норма" па канцэнтрацыі солі ў глебе і снезе?

Фактчэкінг: ці існуе "норма" па канцэнтрацыі солі ў глебе і снезе?

26 сакавіка на сайце minsknews.by было апублікаванае інтэрв'ю з кіраўніком службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні абʼектаў гарадской гаспадаркі УП "Мінскзелянбуд" Анжалікай Пузанковай. У ім было сказана, што аналізы паказалі перавышэнне па солях натрыю на праспекце Незалежнасці ў 68 разоў. Аднак пра што вядзецца гаворка? Аналізы чаго былі праведзеныя і што гэта за норма?

Як паведамілі Еўрарадыё ў аграхімічнай лабараторыі Мінскзелянбуда, яны пакуль што бралі аналізы толькі снегавой вады ўздоўж дарогі каля газона. Яшчэ не былі праведзеныя аналізы глебы і вады ў лунках, дзе растуць дрэвы: "Вельмі моцна адрозніваецца тое, дзе браць аналізы. У лунцы, на газоне або ўздоўж дарогі. Бо калі гэта лунка, то соль будзе назапашвацца мацней, як бы мы ні рабілі прамыў глебы, абмыванне ствалоў і крон. Па солі няма максімальна дапушчальных нормаў. Ёсць кантрольныя значэнні, ад якіх мы адштурхоўваемся. Гэта чыстая глеба і снег у парках. Пакуль мы праверылі толькі снегавую ваду, але хутка праверым і глебу".

Таксама мы звязаліся з Анжалікай Пузанковай, з якой было зробленае інтэрвʼю. Яна пацвердзіла, што гаворка вялася пра аналізы снегавой вады. Перавышэнне было ў параўнанні з чыстым снегам. Ніякіх "нормаў" па ўтрыманні соляў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі