Facebook масава рассылае вірус. Не клікайце на спасылкі! (фота)

Facebook 16 снежня масава рассылае вірус. Карыстальнікі сацыяльнай сеткі атрымліваюць паведамленне, што нехта з іх сяброў адзначыў іх у пасце. Унутры паста размешчаная спасылка на відэа. Часам спасылка на відэа прыходзіць у асабістыя паведамленні.

Каб не трапіць у пастку — не націскайце на спасылку і не пераходзьце па ёй. Пакуль дакладна невядома, якія звесткі збірае новы вірус. Падрабязную інструцыю аб дзеяннях супраць віруса можна пабачыць тут.

Калі вы ўсё ж перайшлі па спасылцы, неабходна змяніць паролі ад пошты і акаўнта ў фэйсбук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі