У Тэлеграме з'явіўся фальшывы бот службы эвакуацыі BYSOL
Тэлеграм, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У месенджары Тэлеграм з'явілася спасылка на бот, які імітуе службу эвакуацыі фонду BYSOL.
Як мяркуюць у фондзе салідарнасці, за гэтым стаяць сілавікі: "Гэта з вялікай ступенню верагоднасці правакацыя сілавікоў з мэтай выявіць людзей, якія адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэнні войскаў у "Беларускі Гаюн". Ужо вядомыя выпадкі, калі падпіска на падроблены бот станавілася падставай для крымінальнага пераследу".
У фондзе кажуць, што ў апісанні бота сцвярджаецца, быццам ён "створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў "Беларускі Гаюн" і асцерагаюцца за сваю бяспеку".
У BYSOL падкрэсліваюць, што яны не выкарыстоўваюць боты для працы са зваротамі. Усе кантакты фонду ёсць на сайце, дзе можна даведацца пошту і акаўнты ў месенджарах для зваротаў.