Еўрапарламент заклікаў Беларусь зняць абвінавачанні з фігурантаў "справы БелТА"

Еўрапарламент заклікаў Беларусь зняць абвінавачанні з фігурантаў "справы БелТА"

У чарговай рэзалюцыі, прынятай  4 кастрычніка, Еўрапарламент адзначыў, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя са свабодай СМІ. Прыкладам гэтага еўрапарламентары назвалі "сур'ёзны пераслед рэдактараў незалежных навінавых парталаў і журналістаў".

Еўрапарламент згадвае ператрусы, якія адбыліся сёлета ў жніўні ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН у сувязі са "справай БелТА". Затрыманні журналістаў і рэдактараў па гэтай справе Еўрапарламент разглядае як неадпаведную меру і заклікае беларускія ўлады зняць з іх усе абвінавачанні. Таксама еўрапарламентары заклікаюць афіцыйны Мінск неадкладна спыніць блакаванне сайта "Хартыя'97" на тэрыторыі краіны.

Згадваюцца ў рэзалюцыі і змены ў закон аб СМІ, прынятыя ў чэрвені 2018 года. Як адзначаецца ў рэзалюцыі, яны ўзмацняюць дзяржаўны кантроль за онлайн-СМІ і ўскладняюць іх дзейнасць. Еўрапарламент сур'ёзна занепакоены тым, што ў Беларусі пагаршаецца клімат для незалежных і апазіцыйных вэб-сайтаў, СМІ і журналістаў.

Таксама дэпутаты Еўрапарламента заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў Міхаіла Жамчужнага і Змітра Паліенку і выказалі шкадаванне ў сувязі з прысудамі кіраўнікам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі