Еўрамайдан выходзіць за межы Украіны

Згодна з гэтай мапай, у Лондане, Бруселі, Парыжы, у гарадах Чэхіі, Італіі і Канады таксама запланаваныя еўрамайданы. Напрыклад, у Лондане для ўдзелу ў акцыі ўжо зарэгістравалася болей за 500 чалавек, а ў Парыжы — каля 150.





Украінцаў у Польшчы запрашаюць выйсці на пікет у Варшаве ў нядзелю, 24 лістапада пад амбасаду Украіны. Таксама акцыі адбудуцца ва Уроцлаве і Кракаве. У Берліне акцыю збіраюць ля Бранденбургскай брамы. Украінцы ў Італіі таксама заявілі пра свой пратэст супраць прыпынення падрыхтоўкі да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.





Таксама украінцы збяруцца ў Вене, Лісабоне і Таліне, інфармуе zn.ua