ЕС ухваліў 13-ты пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі

Плакат на акцыі пратэсту 2020 года

Плакат на акцыі пратэсту 2020 года / kommersant.ru

ЕС ухваліў 13-ты пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Ён прымеркаваны да другіх угодкаў поўнамасштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. У "чорны спіс" дадалі 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб. Гэта тыя, хто падтрымлівае вайну і нясуць адказнасць за яе. Раней гаворка ішла пра шэсць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы з РБ.

"Сёння мы ўвялі яшчэ больш жорсткія абмежаванні датычна расійскага вайсковага і абароннага сектара, датычна дадатковых арганізацый у трэціх краінах, якія пастаўляюць абсталяванне, а таксама датычна тых, хто нясе адказнасць за незаконную дэпартацыю і вайсковае перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей", — заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль

Пад санкцыі таксама трапілі кампаніі з Турцыі, КНР, Індыі, Казахстана, Тайланда, Сербіі і Шры-Ланкі, якія дапамагалі Расіі абыходзіць заходнія санкцыі. Пазней спіс будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі