ЕС працягнуў на паўгода індывідуальныя санкцыі супраць Расіі

ЕС працягнуў на паўгода індывідуальныя санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз працягнуў на паўгода (да сакавіка 2017-га) індывідуальныя санкцыі супраць Расіі. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет ЕС, інфармуе "Бі-Бі-Сі". У "чорным спісе" 146 фізічных і 37 юрыдычных асоб, якіх лічаць адказнымі за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Персанальныя санкцыі прадугледжваюць забарону на ў'езд у краіны Еўрасаюза і замарозку актываў на яго тэрыторыі.

Як вядома, пад санкцыямі апынуліся мільярдэры Юрый Кавальчук і Аркадзь Ротэнберг, бізнесмены Мікалай Шамалаў і Канстанцін Малафееў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, дэпутаты Дзярждумы і чальцы Савета Федэрацыі Валянціна Мацвяенка, Сяргей Міронаў, Сяргей Жалезняк, Леанід Слуцкі ды іншыя. У спісе ёсць і дзеячы з Крыма, такія, як Сяргей Аксёнаў.

Брусель пачаў уводзіць санкцыі ў адносінах Расіі пасля таго, як у 2014 годзе расіянамі быў захоплены ўкраінскі Крым і справакаваны ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны. Акрамя індывідуальных, пачалі дзейнічаць і эканамічныя санкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі