Вы тут

"Энергетык-БДУ" абыграў у гасцях "Рух"

Аўтар адзінага гола Данііл Мірошнікаў / vk.com/energetikbgu

Мінскі "Энергетык-БДУ" ў матчы другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе абыграў у гасцях брэсцкі "Рух" — 1:0. Адзіны гол на 44-й хвіліне забіў 19-гадовы Данііл Мірошнікаў.

У іншым матчы "Тарпеда-БелАЗ" выйграў на сваім полі ў бабруйскай "Белшыны" — 1:0. Сталічная каманда і жодзінцы — лідары чэмпіянату Беларусі па футболе, у іх па шэсць ачкоў.

28 сакавіка пройдуць чатыры матчы 2-га тура. "Слуцк" прыме брэсцкае "Дынама", "Славія"БАТЭ, "Мінск" мінскае "Дынама", "Гарадзея""Шахцёр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.