Экзіт-пулы: Парашэнка стане прэзідэнтам Украіны

Вынікі нацыянальнага экзіт-пула былі абвешчаныя на прэс-канферэнцыі. Паводле апытання выбаршчыкаў, лідарам прэзідэнцкай гонкі з’яўляецца Петр Парашэнка — у яго 55,9%. На другім месцы Юлія Цімашэнка — 12,9%. На трэцяе месца выйшаў Алег Ляшко — 8%.


 
Апытанні выбаршчыкаў правялі Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі і Цэнтр Разумкова. Вынікі апытання будуць прадстаўленыя ў агульнанацыянальным маштабе і ў разрэзе чатырох рэгіёнаў: Заходняга, Цэнтральнага, Паўднёвага і Усходняга.



Колькасць ахопленых выбарчых участкаў — 400. Аб’ём выбаркі рэспандэнтаў склаў 17 тысяч чалавек. У сярэднім на кожным участку апыталі па 45 чалавек, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі