Эксперты: У Расіі не будуць працаваць новыя мадэлі iPhone

Эксперты: У Расіі не будуць працаваць новыя мадэлі iPhone

Навінкі ад карпарацыі Apple, якія выйдуць у 2018 годзе, не будуць працаваць на тэрыторыі Расіі. Такое меркаванне выказала група экспертаў, піша 7info.ru.

Праблемы могуць узнікнуць праз палітыку амерыканскай кампаніі. Распрацоўшчыкі iPhone могуць адмовіцца ад выкарыстання ў будучых гаджэтах слота для SIM-карт, бо лічаць яго перажыткам мінулага. Замест яго ў прыладу будзе ўмантаваны модуль eSIM. Але у Расіі гэтая тэхналогія забароненая, бо лічыцца што зламыснікі могуць праз яе капіяваць інфармацыю кліентаў.

Калі ў iPhone сапраўды не будзе слота для для SIM-карт, то расійскія пакупнікі змогуць выкарыстоўваць іх толькі як плэер.

У Беларусі eSIM-карткі плануецца запусціць у бліжэйшыя гады. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі