Эксперт пра памылкі пілотаў Sukhoi SuperJet 100: "Ручное пілатаванне забаронена"

Reuters
Reuters

Міжнародны авіяцыйны камітэт (МАК) завяршыў расшыфроўку бартавых самапісцаў самалёта Sukhoi SuperJet, які разбіўся і згарэў пры пасадцы ў аэрапорце "Шарамецьева" 5 мая. Публічным расследаванне МАК стане яшчэ не хутка. Аднак сваю працу вядуць і расійскія авіяцыйныя ўлады. У прыватнасці, Расавіяцыя разаслала ў свае тэрытарыяльныя органы інфармацыйнае паведамленне, якое аказалася ў распараджэнні “Новой газеты”. У ім, у прыватнасці, утрымліваюцца важныя падрабязнасці здарэння. Зразумела, яны выкладзеныя спецыфічнай мовай, таму журналісты звярнуліся па каментар да ветэрана грамадзянскай авіяцыі Алега Сярова.

У першую чаргу ён звяртае ўвагу на памылкі пілатавання, аднак адзначае, што гэта не віна пілотаў, а, хутчэй, іх бяда, якая ператварылася ў трагедыю.

"У нашых лётчыкаў сёння няма навыкаў ручнога пілатавання. Гэта забаронена ў многіх авіякампаніях унутранымі інструкцыямі. Цяпер ва ўсіх лётных вучэльнях курсанты першы год лётаюць на аднарухавіковым самалёце, потым — на двухрухавіковым. Тых, хто добра засвоіў праграму, выпускаюць, але гэта ўсяго 150 гадзін палётаў. Гэта вельмі мала, таму выпускнікоў пачынаюць рыхтаваць у авіяцыйных цэнтрах пры авіякампаніі. Іх "нацягваюць" на трэнажорах. Напрыклад, трэба падрыхтаваць 350 чалавек, яны вылятаюць у Ульянаўск, дзе кругласутачна працуе трэнажор, і яны два-тры тыдні на ім працуюць. Але трэнажор жа — гэта сімулятар: няма практычных навыкаў пілатавання. Людзі проста не гатовыя да тых сітуацыях, якія могуць паўстаць. І калі яны ўзнікаюць, то адпрацоўваецца трэнажор. Пры гэтым, паўтаруся, ручное пілатавання ім забаронена.

Тое, што пілот адмовіўся ляцець на самалёце, калі адмовіла аўтаматыка, — гэта правільнае рашэнне. Тут родны аэрадром — можна сесці. Так, былі дапушчаныя памылкі камандзірам, але вінаваціць яго нельга: ён проста не навучаны весці самалёт у ручным рэжыме — гэтаму не вучаць!"

Высновы Расавіяцыі пацвярджаюць тое, што можна назіраць на відэа: пасля першага кантакту з зямлёй самалёт падскоквае, пасля другога пачынае разбурацца і гарэць, але зноў падскоквае і здзяйсняе фатальны трэці дотык.

Эксперт об ошибках пилотов Sukhoi SuperJet 100: “Ручное пилотирование запрещено”
Інфармацыйнае паведамленне Расавіяцыі па выніках расшыфроўкі "чорных скрынь" ад "Суперджэт", што згарэў у Шарамецьева / "Новая газета"

У дакуменце Расавіяцыі паказаны ўзровень перагрузак, з якімі самалёт заходзіў на пасадку (g — паскарэнне вольнага падзення, якое набываюць усе целы пры вольным падзенні паблізу паверхні незалежна ад іх масы).

Алег Сяроў тлумачыць абставіны катастрофы:

Самалёт павінен прызямляцца не на тры шасі — пярэдняе і два асноўныя. Асноўныя больш магутныя. Калі прытрымлівацца высноў экспертаў, то першы раз удар адбыўся з нагрузкай 2,55 g — груба кажучы, сто тон ператварыліся ў 250. Самалёт адскочыў ад узлётна-пасадачнай паласы (гэты эфект у пілотаў атрымаў назву "прагрэсавальны казёл"). Другі дотык — нагрузка амаль 6 g: замест ста тон ужо амаль 600. Гэта — вялікі перагруз. Бо самалёт, згодна з нормамі лётнай прыдатнасці, разлічаны дзесьці на 3-3,5 g. Натуральна, крылы не вытрымалі ўдару, стойкі праламіліся, і пачало цячы паліва, а рухавікі былі ў працоўным стане — успыхнулі хвост і крылы. А трэці дотык у пяць разоў перавышаў норму нагрузкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі