Экс-рэдактарка "Ленты.ру" запусціла сайт "Медуза"

"Мы выбіраем для вас самыя важныя навіны і рыхтуем лепшыя тэксты пра тое, што адбываецца ў Расіі і свеце. Мы выступаем за свабоду распаўсюду інфармацыі. Мы грэбліва ставімся да інтарэсаў чыноўнікаў і буйнога бізнэсу, грэбуем прапагандай і "джынсой", а перад журналістыкай меркаванняў аддаем перавагу журналістыцы факту. Мы пішам толькі пра тое, што па-сапраўднаму важна", — гаворыцца ў праграмнай заяве новага сайта.

Нагадаем, што Галіну Цімчанку звольненілі сёлета ў сакавіку. Такое рашэнне прыняў уладальнік кампаніі "Афіша-Рамблер-SUP". На месца Цімчанкі быў прызначаны Аляксей Гараслаўскі, які раней узначальваў пракрамлёўскае інтэрнэт-выданне "Взгляд.ру". Пры Цімчанцы "Лента.ру" старалася аб'ектыўна асвятляць падзеі ва Украіне. 

Супрацоўнікі "Ленты.ру" назвалі звальненне Цімчанкі ціскам на журналістаў і парушэннем закона аб СМІ. Следам за галоўным рэдактарам выданне пакінулі многія іншыя журналісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі