Экс-палітвязень Андрэй Гайдукоў стаў "невыязным"

Прычыны такой забароны Андрэю Гайдукову не патлумачылі, адзначае праваабарончы сайт "Вясна". Аднак паведамілі, што выезд з краіны яму забараніў КДБ.





Гайдукова паставілі на прафілактычны ўлік у КДБ адразу па вызваленні 8 траўня. У міліцыі ён таксама на прафілактычным улік як судзімы, прэвентыўнага нагляду ў яго няма.





Нагадаем, што Гайдукоў быў асуджаны на паўтара года па абвінавачанні ў спробе ўсталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі замежнай дзяржавы. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Андрэй Гайдукоў: Месяц у СІЗА КДБ правёў з намеснікам мэра Мінска



Фота — svaboda.org