Эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі могуць увесці ў бліжэйшыя дні

Эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі могуць увесці ў бліжэйшыя дні

Эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі могуць увесці ўжо ў бліжэйшыя дні, паведамляе ТАСС са спасылкай на сваю крыніцу ў Бруселі. Пакет згаданых санкцый узгадніў камітэт пастаянных прадстаўнікоў ЕС. Гаворка ідзе пра прадукты нафтаперапрацоўкі, фінансавы сектар, экспарт калійных угнаенняў.

На 24-25 чэрвеня прызначаны саміт ЕС. Да яго пасяджэння эканамічныя сектаральныя санкцыі "будуць зацверджаны Саветам ЕС па пісьмовай працэдуры".

Еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзвяк напісаў у Twitter, што пісьмовая працэдура мусіць быць завершаная ў чацвер. Гэта азначае, што ўжо ўвечары 24 чэрвеня дакумент апублікуюць у Афіцыйным часопісе ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі