Егіпет плануе адкрыць пасольства ў Беларусі
Егіпет плануе адкрыць пасольства ў Беларусі. Пра гэта было заяўлена ў сераду ў Каіры па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі і егіпецкага прэзідэнта Абдэль Фатахам ас-Сісі.
Як паведамляе president.gov.by, Лукашэнка прывітаў такія планы. "Мы акажам для гэтага усялякую падтрымку як самай блізкай і добрай дзяржаве, з якім мы супрацоўнічаем", — заявіў ён. Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць вывесці супрацоўніцтва "на якасна новы ўзровень".
Каір выказаў жаданне адкрыць у Мінску пасольства яшчэ раней, і беларускія ўлады прапанавалі некалькі ўчасткаў. Аднак егіпцяне яшчэ не прынялі рашэнне, паведамляе БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.