Эдуард Лобаў у калоніі вучыцца на электразваршчыка

Маці зняволенага Марына Лобава вітае гэты крок. Яна лічыць, што гэта добрая прафесія і сын не будзе дарма губляць час, сказала жанчына ў інтэрв’ю Радыё Свабода.





Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зняволення за інцыдэнт, які адбыўся за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. За гэты ж эпізод адбыў 2 гады ў калоніі Зміцер Дашкевіч, які нядаўна выйшаў на волю. Паводле суду актывісты нібыта збілі мінакоў.  Дашкевіч і Лобаў у судзе казалі, што гэта была правакацыя спецслужбаў, з мэтай не дапусціць іх на Плошчу 19 снежня 2010 года.





Зміцер Дашкевіч, які ўжо вызваліўся, паведаміў, што збіраецца стаць на ўлік на біржы беспрацоўных і атрымаць працу. Паводле прафесіі ён настаўнік.