Сэрвіс "Е-дастаўка" адмяніў зніжку на тавары для пакупнікоў з інваліднасцю, піша zerkalo.io.
Раней для інвалідаў 1-й, 2-й і 3-й групы на ўсе тавары была зніжка ў 5%. "Зніжка працавала гадоў дзесяць. Пасля рэгулявання коштаў прыкметна ўпаў асартымент у гэтай інтэрнэт-краме", — паведаміў рэдакцыі адзін з чытачоў.
У афіцыйным акаўнце "Е-дастаўкі" ў Instagram яму завілі, што зніжка была адмененая месяц-два таму.
У кантакт-цэнтры "Е-дастаўкі" кажуць, што для людзей з інваліднасцю і пенсіянераў па ўзросце дзейнічае паніжаная мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі — 35 рублёў. (У Мінску мінімальная сума дастаўкі складае 55 рублёў, у астатніх гарадах — 90.)
Пасля ўвядзення новай сістэмы рэгулявання цэн "Е-дастаўка" была недаступная з 1 па 11 лістапада.