У Расіі спрашчаюць атрыманне грамадзянства для беларусаў і ўкраінцаў

У Расіі спрашчаюць атрыманне грамадзянства для беларусаў і ўкраінцаў

Дзярждума Расіі спрашчае беларусам і ўкраінцам атрыманне расійскага грамадзянства. Як паведамляе ТАСС, у сераду ў другім чытанні быў прыняты законапраект пра магчымасць адмены сумоўя пры атрыманні імі статуса носьбіта рускай мовы. Адпаведная камісія пры разглядзе заявы грамадзяніна Беларусі і пры наяўнасці падстаў (напрыклад, ён ці яго сваякі пастаянна жывуць ці жылі на тэрыторыі РФ) рашэнне прыме без сумоўя.

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў, што ліквідавана бюракратычная працэдура для беларусаў і ўкраінцаў, якія свабодна валодаюць рускай мовай. Паводле яго слоў, прыняццё закона спрашчае працэдуру для 32 тысяч грамадзян Беларусі і амаль 172 тысяч грамадзян Украіны, якія стала жывуць у Расіі і маюць від на жыхарства.

Пра запланаванае новаўвядзенне ў студзені сёлета паведамляла Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі