Вы тут

Дзяржсакратар ЗША Блінкен асудзіў прысуды Калеснікавай і Знаку

Марыя Калеснікава на судзе / БЕЛТА

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен асудзіў прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

У сваім акаўнце ў Твітары кіраўнік амерыканскай дыпламатыі заклікаў да вызвалення палітвязняў:

"Асуджэнне і прысуды лідарам беларускай апазіцыі Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку несправядлівыя. Мы заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама да вызвалення ўсіх іншых палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі".

6 верасня пасля месяца разгляду крымінальнай справы суд прысудзіў каардынатарцы штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыі Калеснікавай 11 гадоў пазбаўлення волі, а юрысту штаба Максіму Знаку — 10 гадоў.

Іх вінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (ч. 1 арт. 357), "заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" (ч. 3 арт. 361), "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" (ч. 1 арт. 361-1). Ні Калеснікава ні Знак не прызналі сябе вінаватымі ні па адным з абвнавачанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.