Дзве юныя мінчанкі прайшлі пешшу ад Мінска да Масквы (відэа)

Выпускніцы адной са сталічных школ вырашылі экстрэмальна адзначыць заканчэнне вучобы і зладзілі пешую вандроўку ў Маскву. Прычым яны не ўзялі з сабой ні грошай, ні ежы, а бацькам сказалі, што паляцелі ў расійскую сталіцу самалётам. Пра свае прыгоды дзяўчаты распавялі парталу Onliner.by

Дзяўчаты ўзялі з сабой толькі спальнікі і намёты. Харчаваліся яны на запраўках і ў вёсках, а вялікі прыпынак зрабілі толькі ў Смаленску, дзе іх прытуліла жанчына сталага веку.

Вандроўка доўжылася тры тыдні, хоць першапачаткова падарожніцы спадзяваліся дайсці да Масквы за тыдзень. За адзін дзень яны праходзілі пешшу па некалькі дзясяткаў кіламетраў.

Пра свае прыгоды дзяўчаты распавядалі ў відэаблогу і карыстальнікі інтэрнэту саму паведамілі іх бацькам, што дочкі ідуць па трасе пешшу. Каб іх не затрымала міліцыя, дзяўчаты папрасілі іх маскоўскага сябра скінуць бацькам свае каардынаты і даслалі бацькам прынтскрын.

Абедзве дзяўчыны працуюць мадэлямі і ўжо маюць замежныя кантракты. Пасля школы яны не плануюць нікуды паступаць і кажуць, што хацелі б адпачыць ад вучобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі