Дзмітрый Шэпелеў сышоў з расійскага "Першага" тэлеканала
Тэлевядоўца Дзмітрый Шэпелеў сышоў з расійскага "Першага" тэлеканала. Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Instagram.
"Сёння мы прынялі рашэнне, што нашы шляхі разыходзяцца. Я больш не працую на Першым. Гэта няпросты выбар, зроблены па ўзаемнай згодзе. Яму не папярэднічалі ні канфлікты, ні ўзаемныя прэтэнзіі", — напісаў вядоўца.
Шэпелеў працаваў на "Першым" канале з 2008 года. Ён вёў праграмы "ДОстояние РЕспублики", "Прывітанне, дзяўчынкі!" і "Хвіліна славы", а таксама ток-шоу "На самой справе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.