Дзмітрый Рабаў: Стоадсоткавага прагнозу надвор'я не будзе ніколі

Дзмітрый Рабаў: Стоадсоткавага прагнозу надвор'я не будзе ніколі

Аляксандр Лукашэнка выказаў прэтэнзіі да беларускіх сіноптыкаў. Падчас прызначэння новага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыкі кіраўнік краіны заявіў, што часам яму хочацца “проста разагнаць гэтую арганізацыю” праз недасканалую якасць прагнозаў надвор'я.


“Іх прагнозы часам не тое што чытаць… — сказаў Лукашэнка. — Часам, прачытаўшы, хочацца, каб увогуле нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай”.

Ён параіў Худыку азнаёміцца з працай падобнай структуры, якая існуе ва Узброеных сілах і “ні разу не памылялася”.


Тым часам у адным з інтэрв'ю Еўрарадыё начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў тлумачыў, чаму не бывае ідэальных прагнозаў.


"Раней амерыканскія метэаролагі прагназавалі тарнада за восем хвілін да пачатку. Цяпер — за 15. І гэта лічыцца дасягненнем навукі. Узровень прагнозаў надвор'я знаходзіцца там, дзе знаходзіцца навука. І як бы сіноптык ні хацеў, як бы ні стараўся, якасць прагнозаў будзе расці разам з развіццём навукі. Але стоадсоткавага прагнозу ніколі не будзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі