Дзмітрый Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю Швецыі (фота)

Дзмітрый Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю Швецыі (фота)

14 чэрвеня беларускі амбасадар у Каралеўстве Швецыя Дзмітрый Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю гэтай краіны Карлу XVI Густаву. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас традыцыйнай аўдыенцыі ў кіраўніка шведскай дзяржавы гаворка ішла пра шырокае кола пытанняў, актуальных для абодвух краін. Гэта і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, і ахова навакольнага асяроддзя, і ўмацаванне бяспекі і добрасуседства ў рэгіёне. Адбылася размова Мірончыка з прадстаўнікамі МЗС Швецыі, падчас якой адзначалася ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці адносін Беларусі і Швецыі.

Дзмітрый Мірончык быў прэс-сакратаром знешнепалітычнага ведамства нашай краіны. Амбасадарам яго прызначылі ў траўні 2018-га. Днямі прэс-сакратаром МЗС Беларусі стаў Анатоль Глаз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі