Дзеля фэсту Аліны Кабаевай мінскае "Дынама" выжылі з "Мінск-Арэны"
![Мінск-Арэна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/arena-2702.jpg.webp?itok=TVhJ4-A7)
Мінск-Арэна / hcdinamo.by
Хатні матч хакеістаў мінскага "Дынама" ў першым раўндзе плэй-оф КХЛ супраць маскоўскіх дынамаўцаў перанесены з 5 сакавіка на іншую дату, піша belarushockey.com.
Гэта звязана з тым, што ў гэты дзень на "Мінск-Арэне" пройдзе фестываль "Аліна"-2024. Яго арганізоўвае дабрачынны фонд Аліны Кабаевай, якую называюць каханкай Пуціна.
Правесці матч у гэты ж дзень на "Чыжоўка-Арэне" немагчыма: арэна не адпавядае патрабаванням КХЛ.
"Здзіўляўся, чаму ў Мінску не могуць згуляць на "Чыжоўка-Арэне", там жа нават чэмпіянат свету быў. Аказваецца, арэна не адпавядае патрабаванням КХЛ — відэагол, барты і гэтак далей", — тлумачыць супрацоўнік выдання "Спорт-Экспресс" Артур Хайрулін.
Першы матч у плэй-оф КХЛ "зубры" згуляюць 2 сакавіка ў Маскве. Наступны матч пройдзе тамсама 4 сакавіка. Матчы ў Мінску каманды згуляюць 6 і 8 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.