Дзе патусіць на выхадных 7-9 сакавіка, раіць Аляксандр Багданаў

Аляксандр Багданаў, больш вядомы ў музычным асяроддзі як Папа Бо, яшчэ два гады таму смела мог назваць сябе тусоўшчыкам. Але цяпер прызнаецца, што адчувае прыкметы “арганізатарскай хваробы” — сацыяпатыі. Тым не менш, уладальнік канцэртнага агенцтва “BOpromo” наведвае па 5-6 мерапрыемстваў за тыдзень! Звычайна, гэта ці выступы яго музыкаў, ці ўласны DJ-сэт, ці арганізаваны ім жа канцэрт, а бывае, і проста трэба прыйсці што-небудзь паглядзець ці абмеркаваць...

Такі лад жыцця робіць Бо вельмі разборлівым. Толькі выбітныя імпрэзы могуць прыцягнуць яго ўвагу. На выхадныя 7-9 сакавіка ён са скрыпам але знаходзіць некалькі цікавых для сябе мерапрыемстваў. І што паказальна, толькі адно з іх арганізавана самім Аляксандрам. Гэта прэзентацыя новага альбома піцерскага гурта “Самое большое простое число” ды новага сінгла ад мінскага гурта “Кассиопея”, які пройдзе ў пятніцу 7 сакавіка ў клубе “Піраты”.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Складана быць богам”

Сачыце за афішамі

Канцэрты

 

 

“Кассиопея”

 

 

“Самое большое простое число”

 

 

7 сакавіка, пятніца:

Клуб “Піраты”

(Пр. Партызанскі, 6А)

- СПБЧ прэзентуе альбом “Я думаю, для этого не придумали слово”

- “Кассиопея” прэзентуе сінгл “Зуб Мудрости”

Пачатак: 19:00

Квіткі: 100-150 тыс.

Даведкі: (29)1034488

Аляксандр Саладуха

8 сакавіка, субота:

Мінск-Арэна

(пр. Пераможцаў, 111)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17)2790617, (17)2790621

Выставы

"Стрыт-арт"

Да 7 сакавіка, пятніца:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 47)

Фотафіксацыі стрыт-арта, які існуе ў такіх геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго культурных цэнтрах, як Варшава (Польшча) і Тбілісі (Грузія)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)2848621, (17)2882468

“Выстава станковай графікі Валерыя Славука”

Да 7 сакавіка, пятніца:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 47)

Праходзіць у вялікай зале музею

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)2848621, (17)2882468

“Выстава кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага”

Да 7 сакавіка, пятніца:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 47)

Праходзіць у канферэнц-зале музею

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)2848621, (17)2882468

Другое мерапрыемства ў топе Аляксандра Багданава — канцэрт Аляксандра Саладухі ў Мінск-Арэне.

“Мне цікава, якім чынам Саладуха збіраецца сабраць і ўтрымаць такую колькасць людзей, — тлумачыць незвычайны выбар Папа Бо. — Перакананы, гэта будзе нейкае цікавае шоў. Можа быць, ён выведзе танцораў, можа, зробіць 3D-mapping на сцэне. Ён цяпер так прагне быць у інтэрнэт-трэндзе, што можа выкінуць усё што заўгодна: вывесці роставых лялек, паліваць усіх шампанскім, распыляць сырадой... не ведаю! Але хочацца гэта ўбачыць на жыва, а не ў нарэзцы на YouTube”.

Тэатральная афіша на бліжэйшыя выхадныя Аляксандра Багданава не захапіла. Прадзюсар прызнаецца, што любіць ды даволі часта ходзіць у тэатры, вельмі ўхваляе амаль усе пастаноўкі “Тэатра лялек”. Маўляў, паўсюль працуюць сябры-знаёмыя, якія адразу сігналізуюць пра новыя цікавыя пастаноўкі. Тым не менш, перавагу стваральнік “BOpromo” аддае сучасным ды эксперыментальным спектаклям. Апошні раз у тэатры ён быў 3 сакавіка на харэаграфічным імправізацыйным сумесным спектаклі “Скво Дэнс” ды гурта Port Mone, але застаўся не вельмі задаволены.

“Хачу параіць выдатнае кіно “Складана быць богамАляксея Германа, — пераходзіць да кінатэатраў Папа Бо. — Хіба не адзіны фільм, на які варта схадзіць, з таго, што прапаноўвае беларускі кінапракат. Вельмі сур’ёзная праца паводле вельмі сур’ёзнага твора. Пасля прагляду яшчэ надоўга застаешся пад уражаннем. Людзі выходзяць з кінатэатра моўчкі. Толькі праз пэўны час яны могуць усё гэта ўкласці ў галаве і абмеркаваць. Усе сыходзяцца на тым, што гэта шэдэўр, а шэдэўры нельга прапускаць”.

Праўда, паказвалі гэтую стужку толькі тыдзень і толькі ў Доме Кіно. Іншыя кінатэатры пракат фільма яшчэ не пачыналі, таму сачыце за афішамі.

Што ж тычыцца выставаў, то Аляксандр Багданаў прапануе адным паходам наведаць адразу тры абсалютна розныя, але вельмі цікавыя экспазіцыі.

“Выдатная выстава мініяцюрнай скульптуры, — пералічвае прапановы “Музея сучаснага мастацтва” прамоўтар. — Я не самы вялікі аматар сучаснага мастацтва, хутчэй, аматар эстэтыкі ў чыстым выглядзе. Але мне спадабалася. Таксама там праходзіць вельмі прыкольная выстава стрыт-арта. І трэцяя выстава належыць беларускаму масцітаму графіку Валерыю Славуку. Калі не памыляюся, то малюе ён гелевай асадкай, па некалькі месяцаў адну карціну. Кожная дэталь прамаляваная. Выглядае, як гравюры, толькі асадкай. Карацей, тры экспазіцыі і тры добрыя! Такое рэдка здараецца, вельмі раю!”

Выдатных вам выхадных 7-9 сакавіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі